Аслабленне каранцінных мер назіраецца ў Еўропе

27 апреля 2020
У свеце назіраецца аслабленне абмежавальных мер. У Германіі пасля доўгага перапынку свае дзверы расчынілі школы. У Іспаніі дзецям да 14 гадоў напярэдадні дазволілі свабодна выходзіць на вуліцы. У Нарвегіі за парты зноў селі вучні 1-4-х класаў. Аднавілі працу навучальныя ўстановы ў Новай Зеландыі.

Чэхія і ўвогуле адкрыла межы для сваіх грамадзян. На рабочыя месцы вярнуліся супрацоўнікі завода "Шкода". Запрацавалі супермаркеты плошчай да 2,5 тысяч квадратных метраў.

У Швейцарыі пачалі аказваць паслугі цырульні і іншыя бытавыя прадпрыемствы. Пасля 11 мая адновяцца заняткі ў школах. 

У Літве акрамя касметычных салонаў адкрываюцца музеі, бібліятэкі, вулічныя кафэ. Прымаюць наведвальнікаў заапаркі і батанічныя сады. Дазволена гуляць у гольф і тэніс.

Улады Польшчы зноў дазволілі ўступаць у шлюбы. Праўда, на маладых павінны быць маскі, а колькасць гасцей не павінна перавышаць 15 чалавек. Можна гуляць у лясах і парках. Аслаблены абмежаванні на доступ пакупнікоў у магазіны.

У Італіі, дзе каранцін найбольш строгі, адкрываюцца прамысловыя прадпрыемствы. Шматлікія будаўнічыя арганізацыі адновяць працу ў найбліжэйшыя дні. З 4 мая  бары і рэстараны змогуць прадаваць ежу навынас. Грамадзянам дазволяць перамяшчацца ўнутры правінцый, дзе яны жывуць. З сярэдзіны мая пачнуць працаваць магазіны, музеі і салоны прыгажосці.

Адсутнасць прагулак на свежым паветры - прычына гіпаксічнай пнеўманіі

Расійскія ўрачы таксама выказваюцца за змякчэнне абмежавальных мер:

Святлана Калінчанка, доктар медыцынскіх навук, прафесар (Расія): "Гэта залішнія меры, я да гэтага стаўлюся вельмі негатыўна. І зараз мы ўжо пачынаем пажынаць першы негатыўны плён гэтага. Мы пачынаем атрымліваць гіпаксічныя пнеўманіі, якія не звязаныя з каранавірусам. Гіпадынамія вядзе да трамбозаў, гіпаксія - да пнеўманіі. Я проста заклікаю, змагаюся за тое, што вярніце паркі, вярніце людзям кісларод. Людзі павінны дыхаць!".

Стрэс уплывае на здароўе мацней за вірусы

Стрэс уплывае на наша здароўе горш, чым любыя вірусы. Таму што здароваму чалавеку сустрэча з вірусам не небяспечная. Ён сустрэнецца з вірусам, перахварэе, не заўважыць. Чым мы здаравейшыя, тым больш непрыкметнай будзе сустрэча з вірусам. З'явіцца той самы імунітэт, і гэта добра. Але вось гэты стрэс сацыяльны, уплывае вельмі негатыўна. Ён вядзе да павышэння гармонаў стрэсу, адрэналін, які павышае ціск, пульс, тахікардыю, выклікаюць тую самую гіпаксію. Каранавірусам больш за 50 гадоў. Усе ўрачы, усе мы, вывучалі каранавірусы ў медінстытутах. Нічога новага не здарылася. Не трэба баяцца вірусаў. Трэба баяцца хворасці і зніжанага імунітэту.\

У Сан-Паулу не спыняюцца акцыі пратэсту

У Сан-Паулу, дзе губернатар увёў асабліва строгія абмежаванні, не спыняюцца акцыі пратэсту. Людзі патрабуюць аслаблення каранцінных мер. Грамадзян падтрымаў прэзідэнт краіны - Балсанару. Зараз у Бразіліі спыніў работу Кангрэс, а за захаваннем каранціну  сочыць армія.