Наведвальнікі заапарка ў венгерскім горадзе Ньірэдзьхаза ўпершыню ўбачылі тройку белых ільвянят

10 марта 2017
Малым усяго два месяцы. Іх бацька родам з Нідэрландаў, а маці - з Чэхіі. І яны таксама альбіносы. Львяняты выдатна сябе адчуваюць і ўсе разам гарэзуюць на свежым паветры. У рацыёне ў іх пакуль маміна малачко. Аднак у хуткім часе гэтых чароўных трайнят плануюць перавесці на мясную ежу. Што цікава: гэта не першае патомства ў сям'і белых драпежнікаў. Першынец у пары львоў з'явіўся яшчэ леташнім летам.