Партугалія гэтымі днямі прыцягвае тысячы паломнікаў з усяго свету

13 мая 2013

Сёння 96-я гадавіна першага з'яўлення Багародзіцы ў вёсачцы Фаціма. У 1917-м, на працягу паўгода з'яўляючыся тром сялянскім дзецям, Боская Маці гаварыла аб будучыні, якую чакае свет. Серыя грандыёзных з'яў узрушыла каталіцкі свет. Сёлета мястэчка Фаціма сабрала каля 37 тысяч вернікаў. Летам і да канца кастрычніка пасля наступлення цемры адбываецца захапляльнае відовішча - факельнае шэсце.