Паспрабавала выкрасці чужую пасылку і зламала нагу

31 января 2018

Карма ў дзеянні. У амерыканскім горадзе Ботэл жанчына паспрабавала выкрасці чужую пасылку, але паслізнулася на траве, павалілася і, верагодна, зламала нагу. Ратаваць зладзейку выбег яе напарнік. Здарэнне зняла камера відэаназірання.

Як высветлілася пазней, у выкрадзенай пасылцы былі дарагія лекі. Паліцыі праз некаторы час удалося затрымаць няўдачлівых рабаўнікоў.