Папулярны грэчаскі курорт застаўся без электрычнасці

14 августа 2013
Гаворка ідзе пра востраў Сантарыні. На мясцовай электрастанцыі адбыўся пажар. Пакуль наяўныя генератары забяспечваюць электрычнасцю бальніцы, водны транспарт і паромы. Аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме. Зараз на Сантарыні знаходзяцца тысячы турыстаў. Мясцовыя ўлады спадзяюцца, што ліквівадаваць непаладкі ўдасца ў найбліжэйшы час.