Папулярныя сярод турыстаў краіны адкрываюць граніцы

26 мая 2020
Адразу некалькі папулярных сярод турыстаў краін апублікавалі планы па адкрыцці граніц. Іспанія, Італія, Грэцыя, Аўстрыя, Вялікабрытанія, Партугалія, Кіпр і Туніс збіраюцца ў найбліжэйшыя некалькі тыдняў зноў дазволіць іншаземцам наведваць іх краіны.

Так, у пачатку чэрвеня Чарнагорыя адкрыецца для падарожнікаў з 9 краін: Харватыі, Славеніі, Аўстрыі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Албаніі і Грэцыі.

А ў Тунісе з 4 чэрвеня пачнуць працаваць гасцініцы. Галоўныя ўмовы: выкананне крытэрыяў бяспекі і запаўняльнасць не больш як 50 працэнтаў.

Аднаўляць турызм маюць намер і ў Албаніі. З 1 чэрвеня краіна адкрые пляжы і сухапутныя граніцы з суседнімі дзяржавамі, якія не ўваходзяць у ЕС, - Косава, Паўночнай Македоніяй і Чарнагорыяй.

А ў Іспаніі, дзе з 1 ліпеня адкрыюцца граніцы для турыстаў, адменяць абавязковы двухтыднёвы каранцін.