Папаўненне ў цэнтральным акварыуме амерыканскага Дэнвера

29 марта 2016

Супрацоўнік заправачнай станцыі знайшоў дзіцяня рачной выдры і аднёс яго сябру ў прытулак для дзікіх жывёлін. Звярка назвалі Олівер, ён вельмі прывязаўся да людзей. Надышоў час, і стала ясна, што ў дзікай прыродзе Олівер ужо не выжыве. У выніку на днях было вырашана перадаць маленькую выдру ў акварыум Дэнвера. Там пра жывёліну падбаюць спецыялісты, якія ўжо распрацоўваюць для Олівера асаблівую праграму дрэсіроўкі.