Дапамагчы ў пошуках малазійскага боінга могуць усе жадаючыя

12 марта 2014

У Інтэрнэце з'явіліся здымкі раёна ў Паўднёва-Кітайскім моры, дзе мог рухнуць лайнер. Іх выклала ў адкрыты доступ кампанія DigitalGlobe, якая спецыялізуецца на спадарожнікавай здымцы. Карыстальнікі павінны шукаць абломкі, масляныя плямы і іншыя сляды лайнера. Раней у малазійскіх СМІ з'явіліся новыя падрабязнасці пра боінг, які знік. Перад тым, як знікнуць з радараў 7 сакавіка, паветранае судна змяніла курс у кірунку Малакскага праліва. Паводле некаторых звестак, лайнер ляцеў на небяспечна нізкай вышыні. У пошуках удзельнічаюць 42 караблі і 35 самалётаў з васьмі краін.