Карыстальнікі Telegram у Еўропе і СНД сутыкнуліся з праблемамі падключэння да месенджара

29 апреля 2018

Карыстальнікі Telegram у Еўропе і СНД сёння сутыкнуліся з праблемамі з падключэннем да месенджара. Збоі фіксуюцца і ў Беларусі. Падключыцца не могуць і ў краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Як паведамляецца, прычына - моцны перагрэў і адключэнне сілкавання адной з груп сервераў у Нідэрландах. Зараз праблему вырашаюць.