Карыстальнікі Apple падаюць на кампанію ў суд

8 августа 2019

Уладальнікі "яблычных" смартфонаў сцвярджаюць, што іх асабістыя размовы з галасавым памочнікам Сіры праслухоўваюць! А гэта парушае закон аб недатыкальнасці асабістага жыцця. Пра тое, што карпарацыя ведае, чым карыстальнікі дзеляцца з Сіры, напісала "Зэ Гардыян", спасылаючыся на свае крыніцы ў кампаніі. Артыкул выклікаў рэзананс: зараз карыстальнікі патрабуюць ад Apple грашовых кампенсацый.