Паўтара трыльёна долараў рызыкуе страціць свет з-за гандлёвых войнаў

16 октября 2018

Паўтара трыльёна долараў рызыкуе страціць свет з-за гандлёвых войнаў, у прыватнасці, паміж ЗША і Кітаем. У найбліжэйшай перспектыве найбольшы ўрон панясе Кітай, але ў доўгатэрміновай - самі Злучаныя Штаты з-за пошлін у адказ. Да такой высновы прыйшлі эксперты на штогадовым пасяджэнні Міжнароднага валютнага фонду. Выснова несуцяшальная. Згодна з прагнозамі, сусветны рынак скароціцца адразу на 17 %, гэта стане ўзрушэннем, параўнальным з падзеямі крызіснага 2008 года.

Джэры Райс, прэс-сакратар Міжнароднага валютнага фонду: "У залежнасці ад развіцця сітуацыі ўвядзенне пошлін можа каштаваць эканоміцы Кітая дорага. Сіла ўздзеяння будзе залежаць ад прыняцця рашэнняў кітайскімі ўладамі як па гандлі на знешнім, так на і ўнутраным рынку, ад здольнасці супрацьстаяць дзеянням ЗША. Што тычыцца ЗША, гэта таксама негатыўна паўплывае на іх ВУП. Гэта можа дорага каштаваць і абедзвюм краінам, і ўсяму свету. Як гаварыла кіраўнік фонду Крысцін Лагард, у гэтай гульні няма пераможцаў, гэта таксама негатыўна паўплывае на рынкі, што развіваюцца".

Як сцвярджаюць эксперты, ужо ў 2019 будзе відавочна зніжэнне росту сусветнага гандлю як раз з-за пратэкцыянізму Амерыкі. Дадасць нявызначанасці і выхад Вялікабрытаніі з ЕС.