OKO.press апублікаваў відэа, на якім пагранічнікі спрабуюць праціснуць мігрантаў праз дзірку ў плоце

3 октября 2021

Не можа справіцца Еўропа і з міграцыйным крызісам. Адным з рашэнняў пытання Варшава выбрала пазапраўны "пуш-бэк" пад брэх сабак.  Польскі навінавы партал  OKO.press апублікаваў відэа, на якім пагранічнікі спрабуюць  праціснуць групу нелегальных мігрантаў на тэрыторыю Беларусі праз дзірку ў плоце. У выданні адзначылі, што сілавікі адціскалі напалоханых замежнікаў да калючага дроту. Аднак план праваліўся - палякі пабаяліся праводзіць супрацьпраўныя дзеянні на вачах у беларускіх пагранічнікаў. Мігрантаў заштурхалі ў машыну і павезлі ў невядомым кірунку.