Польскія журналісты абураныя самаўпраўнасцю ўлад

16 сентября 2021
Самаўпраўнасцю ўлад абураныя польскія журналісты: учыніўшы на мяжы з Беларуссю  рэжым НЗ, урад Дуды забараніў уезд на тэрыторыю і мясцовым журналістам, а таму пад пытаннем аб'ектыўнае асвятленне такой важнай для краіны тэмы, як сітуацыя з мігрантамі і наогул з еўрапейскай свабодай слова. У сумеснай заяве рэдактары 30 польскіх СМІ, найбуйнейшых парталаў і штотыднёвікаў, нацыянальных газет і радыёстанцый выказалі крайняе непрыняцце гвалту і ксенафобіі, якія ўчыняюць улады Польшчы. 

Польскія журналісты абвінавачваюць рэжым Дуды не толькі ў задушванні свабоды слова ў краіне, але і ў масавых злачынствах супраць грамадзян Ірака, Сірыі, Афганістана і іншых дзяржаў, у жыццё якіх умешваюцца і польскія вайскоўцы. А бежанцаў, гнаных разрухай, хаваюць ад прэсы і грамадства праз рэжым НЗ у памежных рэгіёнах.