Яны патрабуюць ад улад змен у цэнавай палітыцы, а таксама кампенсаванняў ад страт пасля антырасійскіх санкцый Еўрасаюза. Некаторыя актывісты прыйшлі на акцыю ў жоўтых камізэльках - па прыкладзе маніфестантаў у Парыжы. Дэманстрацыя прайшла мірна, але фермеры абяцаюць, калі ўлады не выканаюць іх патрабаванні, то яны будуць на трактарах блакіраваць трасы па ўсёй Польшчы.













