Польшчы прыгразілі штодзённым штрафам за высечкі ў Белавежскай пушчы

21 ноября 2017

Польшчы прыгразілі штодзённым штрафам у 100 тысяч еўра за высечкі ў Белавежскай пушчы. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Еўрапейскага суда. У якасці выключэння могуць быць толькі лесанарыхтоўкі для гарантавання грамадскай бяспекі. Варшава высечкі ў запаведніку тлумачыць беспаспяховай барацьбой з жуком-караедам.