Польшча, Венгрыя, Чэхія і Румынія адмовіліся прымаць бежанцаў

19 мая 2017
У Празе заявілі, што не зменяць сваё рашэнне нават нягледзячы на пагрозу штрафу да 10-ці мільёнаў еўра. Не збіраецца адступацца і Будапешт. Еўрапарламент прыгразіў яму яшчэ і абмежаваннем правоў як дзяржавы - члена Еўрасаюза. Паводле звестак італьянскіх уладаў, сёлета паток бежанцаў, якія спрабуюць дабрацца да краін ЕС праз Міжземнае мора, вырас. Гэта больш чым 45 тысяч чалавек.