Польшча ў дзень гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай узаконіла знос помнікаў Чырвонай арміі. Сойм краіны прыняў папраўкі ў закон аб забароне прапаганды камунізму ў назвах будынкаў і збудаванняў. Новаўвядзенне прадугледжвае дэмантаж не меней як 469 аб'ектаў, 250 з якіх звязаныя з Чырвонай арміяй. На працягу 12 месяцаў пасля ўваходжання паправак у сілу помнікі будуць знесеныя. Раней польскія ўлады знеслі помнік генералу Чарняхоўскаму ў Пяненжна. А некаторыя савецкія мемарыялы былі апаганеныя.
А ўкраінскія паліцэйскія выпісалі першы штраф за выкарыстанне георгіеўскай стужачкі. Забаронены сімвал вартавыя парадку забралі ў жыхаркі Днепрапятроўска (пераназваны ў Дняпро) падчас мерапрыемства з нагоды Дня скрухі і ўшанавання памяці ахвяраў вайны.













