Польшча ідзе пад ваду

26 июня 2013
Ліўневыя дажджы павысілі ўзровень рэк да крытычнага. Больш за іншых пацярпелі паўднёвыя раёны. Тут нават пачалася эвакуацыя. Ратавальнікі майструюць плаціны з мяшкоў з пяском, але гэта не дапамагае. Стыхія парушыла транспартную сувязь, перакрылі шашы, не ходзяць цягнікі.

А на поўначы краіны, у Гданьску, дажджы суправаджаліся ўраганным ветрам. На дарогах - паваленыя дрэвы, рэкламныя шчыты, абарваныя лініі электраперадачы. Сіноптыкі гавораць, што цыклон у Польшчы пратрымаецца яшчэ некалькі дзён.