Польшча разгортвае дывізію на мяжы з Беларуссю

26 октября 2021

Польшча разгортвае дывізію на мяжы з Беларуссю. Мінабароны краіны пацвердзіла, што накіроўвае дадаткова 2 з паловай тысячы вайскоўцаў. У раёне польскай вёскі Вейкі (за 6 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю) пачалося будаўніцтва палявога лагера. Усяго там змогуць размясціцца 3 з паловай тысячы вайскоўцаў. Як паведамляюць мясцовыя жыхары, кожную ноч у лагер прыбываюць грузавыя машыны, якія дастаўляюць абсталяванне і будаўнічыя матэрыялы. Разгорнута больш за 150 жылых палатак, штаб, палявыя кухні, электрагенератары, месцы стаянак для баявой тэхнікі. Чакаецца ўстаноўка жылых кантэйнераў. Таксама ў раёне Бяла-Падляскі ў найбліжэйшы час будзе разгорнуты танкавы батальён у складзе 700 вайскоўцаў і 58 адзінак тэхнікі.