Польшча працягне высечку дрэў у Белавежскай пушчы

1 августа 2017

Працу не прыпыняць, нават нягледзячы на рашэнне суду Еўрасаюза, які тыдзень таму абавязаў Варшаву спыніць знішчэнне рэліктавага лесу. Міністр навакольнага асяроддзя ўпэўнівае, што ўлады Польшчы не парушаюць заканадаўства ЕС. Аргументы за высечку дрэў Варшава накіравала еўрапейскім уладам, і да канца тыдня будзе прынята канчатковае рашэнне.