Дапамогі больш не будзе! З 1 ліпеня Польшча спыняе шэраг выплат для бежанцаў з Украіны за выключэннем самых уразлівых катэгорый. Раней сем’і, якія прыймаюць мігрантаў, атрымлівалі па 40 злотых за дзень, каб кампенсаваць выдаткі на пражыванне і харчаванне сваіх пастаяльцаў. Столькі ж атрымлівалі і самі госці з Украіны - зараз спыняцца і гэтыя выплаты. Распараджэнне датычыцца тых, хто вычарпаў 120-дзённы ліміт. Таксама для выхадцаў з Украіны адмяняецца бясплатны праезд у грамадскім транспарце і цягніках.
Польшча спыняе выплаты ўкраінскім бежанцам
1 июля 2022













