Польшча пабудуе марскі канал, які перасякае Балтыйскую касу

24 сентября 2018

Паводле слоў кіраўніка кіруючай партыі "Права і справядлівасць" Яраслава Качыньскага, праект ажыццявіцца, нягледзячы на тое, што ён не падабаецца Расіі з экалагічнага пункта погляду. Канал даўжынёй амаль паўтара кіламетра і глыбінёй пяць метраў злучыць Калінінградскі заліў з Гданьскім. Так у марскі порт Эльблонга змогуць захадзіць буйныя судны, якія зараз трапляюць у польскі горад праз Расію. Чакаецца, што канал будзе гатовы праз чатыры гады.