Польшча падводзіць вынікі другога тура выбараў. Інтрыга захоўваецца

13 июля 2020
У Польшчы падлічваюць галасы другога тура прэзідэнцкіх выбараў. Канчатковыя вынікі аб’явяць на працягу 48 гадзін. Але калі гаварыць аб экзітполах, паводле іх дзеючы прэзідэнт Дуда набірае 50,8 % галасоў выбаршчыкаў. І зусім крыху  апярэджвае канкурэнта Рафала Тшаскоўскага. Праўда, сацапытанні маюць некаторую статыстычную памылку, таму інтрыга захоўваецца. Перамогу Дуду абяцае таксама падсумаванне гэтых пратаколаў мясцовых выбарчых камісій.