Польшча аб'явіла аб пачатку ваенных вучэнняў

29 апреля 2022
Польшча аб'явіла аб пачатку ваенных вучэнняў на поўначы і ўсходзе краіны. У Мінабароны адзначылі: з 1 мая і да канца месяца па дарогах васьмі ваяводстваў будзе ажыццяўляцца інтэнсіўны рух ваеннай тэхнікі пераважна ў начны час. Вайскоўцы будуць адпрацоўваць механізмы прыёму і перакідвання саюзных сіл, каардынацыі трансгранічных дзеянняў і супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі. Мясцовых жыхароў заклікалі не публікаваць у сацсетках фота і відэа з ваеннымі аб'ектамі і тэхнікай, бо гэта можа прывесці да негатыўных наступстваў для бяспекі.