Польшча назвала выбух на борце асноўнай прычынай крушэння самалёта Качыньскага

11 января 2018

Камісія прыйшла да высновы, што левае крыло паветранага судна разбурана выбухам знутры, а не дрэвам, якое было на шляху самалёта. Удакладняецца, што крыніц дэтанацыі было некалькі. Авіякатастрофа адбылася 8 гадоў таму. Пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Смаленск-Паўночны лайнер з прэзідэнтам Польшчы на борце пацярпеў крушэнне. Усе 96 чалавек, якія знаходзіліся ў салоне самалёта, загінулі.