Польшча мае намер запатрабаваць ад Германіі 850 мільярдаў долараў рэпарацый

3 марта 2018

Польшча мае намер запатрабаваць ад Германіі 850 мільярдаў долараў рэпарацый за Другую сусветную вайну. Гэта заявіў кіраўнік парламенцкага камітэта па рэпарацыях, дэпутат ад кіруючай партыі "Права і справядлівасць" Аркадзіуш Мулярчык. Зараз яго група працуе над пасляваенным рапартам адносна прычыненай Польшчы шкоды і плануе яго апублікаваць праз некалькі месяцаў. У Берліне адмаўляюцца ад якіх-небудзь выплат і называюць патрабаванні Варшавы неабгрунтаванымі.