Польшча пачынае будаўніцтва комплекснай сістэмы проціракетнай абароны НАТА

13 мая 2016
Сёння кіраўніцтва краіны і прадстаўнікі Паўночнаатлантычнага Альянсу закладуць памятны камень у падмурак будучай базы ў пасёлку Рэдзікова. Аб'ект пачне функцыянаваць праз два гады. Абслугоўваць яго будуць не больш як 300 чалавек з ліку асабістага саставу. Амерыканскі пасол у Польшчы Пол Джонс адзначыў, што элемент ПРА стане важкім укладам у сістэму абароны. Першым чынам, ад пагрозы, якая зыходзіць з тэрыторыі Блізкага Усходу.