Польшча пачынае актыўную фазу найбуйнейшых сёлета ваенных вучэнняў "Анаконда-2018"

7 ноября 2018

Мэта манеўраў - праверка магчымасцяў узаемадзеяння ключавых органаў камандавання Узброеных сіл краіны з саюзнікамі. Практычная фаза вучэнняў з прыцягненнем войскаў прадоўжыцца да 16 лістапада. 26-га пачнецца камандна-штабная фаза. Фармальна вучэнні завершацца праз месяц. У іх возьмуць удзел вайскоўцы дзесяці краін НАТА, а таксама прадстаўнікі структур камандавання Паўночнаатлантычнага альянсу.