Польшча можа пабудаваць агароджу на мяжы з Украінай

29 декабря 2021
Варшава дапусціла магчымасць узвядзення агароджы на мяжы з Украінай. Гэта заявіў віцэ-прэм'ер Польшчы Яраслаў Качыньскі. Аднак прычынай польскі палітык называе расійскую агрэсію. Пры гэтым у Еўропе чамусьці забываюць, што менавіта з Украіны ідзе істотны паток мігрантаў з Усходняй Еўропы. Акрамя таго, вядомыя выпадкі, калі чыноўнікі прадавалі грамадзянства Украіны бежанцам з трэціх краін, каб тыя пасля па паскоранай працэдуры атрымлівалі пасведчанне на права жыхарства ў Еўропе.