Польшча можа ў хуткім часе пакінуць Еўрасаюз. Так лічыць кіраўнік Еўрапейскай народнай партыі - вядучай фракцыі Еўрапарламента. Ён адзначыў, што на маючым адбыцца саміце ЕС неабходна знайсці кампраміснае рашэнне адносна прававой спрэчкі з Польшчай. Яе Канстытуцыйны суд, нагадаем, пастанавіў, што польскае права мае прыярытэт над еўрапейскім. Гэта выклікала рэзкую крытыку з боку Бруселя. І калі пытанне вяршэнства закона і дзеяння нормаў еўрапейскага права не будзе вырашана, то існуе рызыка вымушанага выхаду Польшчы з ЕС праз чорны ход.
Польскае пытанне будзе абмяркоўвацца на саміце лідараў краін Еўрасаюза. Двухдзённая сустрэча адкрыецца сёння ў Бруселі. Акрамя вяршэнства правоў у Польшчы, будуць абмяркоўваць пандэмію COVID-19 і праблему міграцыі. Галоўнай жа тэмай стане энергетычны крызіс, які ахапіў Еўропу.
Польшча можа пакінуць Еўрасаюз
21 октября 2021













