Польшча купіць у ЗША 250 танкаў

15 июля 2021

Польшча закупіць танкі ў ЗША. Першыя пастаўкі тэхнікі Abrams чакаюцца ў наступным годзе. Сума на рэалізацыю праграмы складае $ 6 млрд. Як заявіў польскі віцэ-прэм'ер Яраслаў Качыньскі, гэтых танкаў дастаткова для фарміравання чатырох батальёнаў. А міністр абароны краіны Марыуш Блашчак дадаў, што танкі створаныя ў процівагу расійскім Т-14 "Армата". Abrams дыслакаваныя будуць на ўсходзе краіны для "стрымлівання магчымага агрэсара". Праграму абнаўлення танкавага парка Польшча распрацоўвае з 2017 года.