Польшча гатова падтрымаць увядзенне санкцый супраць Расіі з-за справы Скрыпаля

16 марта 2018

Кіраўнік МЗС Чапутовіч лічыць, што міжнародная супольнасць павінна паказаць Расіі нязгоду з парушэннем міжнароднага права.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Расіі працягвае каменціраваць факты скандалу, у прыватнасці, учарашнюю грубую заяву брытанскага міністра абароны Гэвіна Уільямсана.

Сяргей Лаўроў, міністр замежных спраў Расіі:

"Напэўна, яму таксама хочацца ўвайсці ў гісторыю нейкімі гучнымі заявамі. У Т. Мэй highly possible галоўны аргумент у дачыненні да віны Расіі, у яго, значыць, Russia should go away and shut up. Можа адукацыі не хапае, я не ведаю".

Вядома, што тэма гэтай гучнай справы ў панядзелак будзе абмяркоўвацца падчас пасяджэння кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза.