У Польшчы прадухілілі замах на органы ўлады

19 февраля 2018

Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымалі грамадзяніна, які падрыхтаваў 300 кілаграмаў узрыўчаткі для ўчынення тэрактаў. Поўную інфармацыю ў пракуратуры пакуль не выдаюць. Следчыя толькі ўдакладняюць, што галоўнай мішэнню былі прэзідэнт Польшчы і члены ўрада і парламента. Вядома, што затрыманы рыхтаваўся да тэракта з 2014 па 2017 гады. Падчас вобыскаў у яго кватэры канфіскавана 25 адзінак легальна набытай агнястрэльнай зброі і 25 000 адзінак боепрыпасаў.