Становішча Грэцыі, якая знаходзіцца на грані дэфолту, працягвае пагаршацца. Пасля правалу перамоў з крэдыторамі ў Люксембургу Афіны атрымалі апошняе папярэджанне ад МВФ. Калі Грэцыя не заплаціць даўгі да канца месяца, то ўжо 1 ліпеня ў краіне наступіць дэфолт. З такой заявай выступіла дырэктар МВФ Крысцін Лагард. Паводле яе слоў, Афінам абавязкова трэба скласці новае пагадненне з крэдыторамі. Старшыня еўрасавета Дональд Туск аб’явіў пра скліканне пазачарговага саміта Еўразоны 22 чэрвеня. На парадку дня - катастрафічнае становішча Грэцыі.
Становішча Грэцыі працягвае пагаршацца
19 июня 2015













