Стан спраў у Данбасе абмяркоўваюць міністры замежных спраў "нармандскай чацвёркі"

11 июня 2018

Што тычыцца стану спраў у Данбасе, то сітуацыю там упершыню больш як за год абмяркоўваюць міністры замежных спраў "нармандскай чацвёркі". На парадку дня сустрэчы кіраўнікоў дыпламатычных ведамстваў Расіі, Украіны, Германіі і Францыі - выкананне мінскіх пагадненняў, абмен ваеннапалоннымі і міратворчая місія ААН у рэгіёне. Саміт праходзіць у Берліне па ініцыятыве ФРГ на фоне абвастрэння канфлікту на ўсходзе Украіны.

МЗС Расіі ў сваю чаргу ініцыяваў абмеркаванне дзеянняў украінскіх сілавікоў. Тыя, паводле слоў расійскіх дыпламатаў, груба парушаюць дамоўленасці аб развядзенні сіл і сродкаў.

Дарэчы, напярэдадні Ангела Меркель у інтэрв'ю нямецкаму тэлеканалу ARD падкрэсліла, што Масква патрэбна Захаду для вырашэння крызісаў. Яна дапускае вяртанне Расіі ў фармат G7, аднак для гэтага патрэбна рэалізацыя мінскіх пагадненняў.