Палова працаздольнага насельніцтва Зямлі можа застацца без працы з-за эпідэміі каранавіруса

30 апреля 2020
Між тым Міжнародная арганізацыя працы паведамляе несуцяшальныя факты. Каля 1 мільярда 600 мільёнаў чалавек могуць застацца без  сродкаў да існавання з-за эпідэміі каранавіруса. Гэта палова працаздольнага насельніцтва Зямлі.

Гай Райдэр, генеральны дырэктар Міжнароднай арганізацыі працы: "Лічбы, якія мы прадставілі сёння, паказваюць, што эфект пандэміі на рабочыя месцы сапраўды ўзмацняецца. Па нашых ацэнках, у другім квартале гэтага года страта штатных рабочых месцаў па ўсім свеце будзе эквівалентная 305 мільёнам. У сектарах, якія найбольш моцна пацярпелі ад пандэміі - а гэта рознічны і оптавы гандаль, вытворчасць, бізнес-паслугі - мы бачым, што каля 436 мільёнаў прадпрыемстваў па ўсім свеце маюць высокую рызыку збанкрутавацца. Гэтым прадпрыемствам патрэбныя падтрымка і ўвага ўрадаў".

Паводле даных Міжнароднай арганізацыі працы, на працаўнікоў негатыўна ўплываюць абмежавальныя меры дзяржаў, а таксама той факт, што яны занятыя ў найбольш пацярпелых ад віруса сектарах эканомікі.