Поўнае спыненне выкідаў вуглякіслага газу не спыніць глабальнае пацяпленне

25 ноября 2013

Да такіх высноў прыйшлі амерыканскія навукоўцы. Для гэтага яны распрацавалі камп'ютарную мадэль і высветлілі, што цяперашняга аб'ёму вуглякіслага газу хопіць, каб Зямля награвалася яшчэ як мінімум тысячу гадоў. Даследчыкі ўпэўненыя, што іх праца з'яўляецца чарговым пацверджаннем немінучай змены клімату планеты. Эколагі ж упэўненыя, што павелічэнне сярэдняй глабальнай тэмпературы больш як на 2 градусы па Цэльсіі прывядзе да незваротных змен. Пры гэтым прыродныя катастрофы стануць яшчэ больш разбуральнымі.