Поўнае месяцавае зацьменне адбудзецца гэтай ноччу

20 января 2019

Унікальная падзея супадае з суперпоўняй - калі Месяц максімальна наблізіцца да Зямлі. Найбольш прыдатныя месцы для назірання за гэтай з'явай знаходзяцца ў Амерыцы, Вялікабрытаніі і Паўночнай Еўропе. Для Беларусі зацьменне (а дакладна яго частковая паўценявая фаза) пачнецца ў панядзелак у 6:34. Месяц перамесціцца на паўночны захад і апусціцца да адзнакі 7 градусаў над гарызонтам. У гэты момант спадарожнік схаваецца ў цень Зямлі. Наступны раз у студзені месяцавае зацьменне  будзе толькі ў 2047  годзе.