Паліцыя Жэневы абясшкодзіла згоншчыка самалёта Эфіёпіян Эйрлайнз

17 февраля 2014
Пасажыры і экіпаж ужо ў бяспецы, зараз яны даюць сведчанні. Авіялайнер ляцеў з Адыс-Абебы ў Рым. Над Швейцарыяй экіпаж адправіў сігнал пра захоп. У выніку судна пасадзілі ў жэнеўскім аэрапорце ў суправаджэнні ваенных самалётаў. Згоншчыка затрымалі, яго імя і грамадзянства не называюцца. Паведамляецца, што мужчына папрасіў палітычнага сховішча ва ўлад Швейцарыі. Праз інцыдэнт жэнеўскі аэрапорт Куантран быў закрыты на некалькі гадзін, але зараз ізноў працуе.