Паліцыя Паўднёвай Карэі пацвердзіла смерць уладальніка парома Севол

22 июля 2014

Аналіз ДНК і адбіткаў пальцаў не пакінуў сумненняў. Цела, якое знайшлі раней на паўднёвым узбярэжжы краіны, сапраўды належыць уладальніку судна Ю Бен Ону. Аб прычынах смерці мільярдэра інфармацыі пакуль няма. Некалькі членаў яго сям'і ўжо арыштаваныя, старэйшага сына шукае паліцыя, за яго злоў абяцаюць ўзнагароду.
Нагадаем, пасажырскае судна Севол затанула ля берагоў Паўднёвай Карэі 16 красавіка. У спісе загінуўшых - больш за 300 імёнаў. Экіпаж судзяць за халатнасць і забойства.