Паліцыя высвятляе прычыны ДТЗ пад Псковам

22 мая 2018

Экскурсійны аўтобус са школьнікамі з'ехаў у кювет. МНС Расіі паведамляе, што ўмовы надвор’я былі спрыяльнымі. З 26 вучняў не менш як 8 пацярпелі. Балазе, дзеці атрымалі лёгкія траўмы. Паводле некаторых даных, перавозкай займаўся прадпрымальнік, які супрацоўнічаў са школай 12 гадоў. Раней такіх інцыдэнтаў не было.