Паліцыя высвятляе акалічнасці стральбы на галоўнай гандлёвай вуліцы брытанскай сталіцы Оксфард-стрыт

24 ноября 2017

Тэрміновыя паведамленні прыходзяць у гэтыя хвіліны з Лондана. Паліцыя высвятляе акалічнасці стральбы на галоўнай гандлёвай вуліцы брытанскай сталіцы Оксфард-стрыт і на размешчанай пад ёй станцыі метро "Оксфард Серкус". Паводле папярэдніх звестак, адзін чалавек пацярпеў падчас эвакуацыі станцыі. Людзі разбегліся з магазінаў, паведамляецца аб магчымай тэрарыстычнай атацы. Таксама з'явілася паведамленне і аб закрыцці станцыі "Бонд-стрыт".