Паліцыя ў ЗША расследуе інцыдэнт, які адбыўся ў царкве горада Нью Хартфард у штаце Нью-Ёрк. Прыхаджане на працягу некалькіх гадзін збівалі двух маладых людзей, прымушаючы паспавядацца. У выніку 19-гадовы юнак памёр, а яго 17-гадовы брат быў шпіталізаваны з сур'ёзнымі траўмамі. Як паведамілі ў мясцовай паліцыі, маладыя людзі былі запрошаныя на індывідуальную размову "для абмеркавання іх духоўнага стану". Іх падвяргалі фізічнаму пакаранню, чакаючы, што кожны прызнаецца ў зробленых грахах і будзе прасіць прабачэння. Высветлілася, што ў збіванні падлеткаў удзельнічалі іх бацькі. Яны, як і яшчэ чацвёра прыхаджан царквы, арыштаваныя.
Паліцыя ў ЗША расследуе інцыдэнт
15 октября 2015













