Паліцыя Турцыі працягвае пошукі тэрарыста, які забіў 39 чалавек у навагоднюю ноч

3 января 2017

Паліцыя Турцыі працягвае пошукі тэрарыста, які ў навагоднюю ноч расстраляў наведвальнікаў клуба Рэйна.  Праведзеная сёння ноччу  спецаперацыя ў Стамбуле  завяршылася безвынікова.  Затрымаць нікога не атрымалася.  Аднак следчыя лічаць, што пошукі - гэта пытанне часу, бо ў экспертаў  ёсць фота і адпячаткі  пальцаў меркаванага злачынца.    Нагадаем, у навагоднюю ноч невядомы ўчыніў  страляніну  ў элітнай установе Стамбула.  Загінулі 39 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні.  Адзін з відавочцаў трагедыі,  амерыканец,  застаўся жывы.  Джэйкаб  Раак прыехаў у Стамбул з сябрамі святкаваць сваё 35-годдзе і Новы год.  Падчас нападу ён атрымаў раненне ў нагу.    Другая куля трапіла ў тэлефон, які знаходзіўся  ў кішэні штаноў.  Паводле слоў  амерыканца, тэрарыст здымаў сваіх ахвяр на камеру пасля стрэлаў.    Джэк Раак паведаміў, што застаўся жывы таму, што ляжаў на падлозе  і здолеў прыкінуцца мёртвым.  Адказнасць за атаку ўзяла на сябе "Ісламская дзяржава".