Паліцыя Швецыі затрымала грамадзяніна Германіі, які спрабаваў пранесці на борт самалёта ўзрыўчату. Інцыдэнт адбыўся ў аэрапорце Гётэборга. Ёмістасць з выбуховым рэчывам пераксіду ацэтону знайшлі ў багажы 20-гадовага немца падчас рэгістрацыі. Адразу пасля выяўлення небяспечнай знаходкі частка паветранай гавані была ачэплена. Паведамляецца, што аналагічная па хімічным складзе ўзрыўчатка выкарыстоўвалася ў шэрагу буйных тэрактаў у Еўропе апошнім часам.













