Магчыма, сярод іх была жанчына-смяротніца.
Адзін з тэрарыстаў прыбыў у Еўропу праз Грэцыю ў кастрычніку гэтага года - паведамляюць грэчаскія ўлады. Скай Ньюз перадае, што тры чалавекі, якія ўдзельнічалі ў правядзенні тэрактаў, да гэтага пражывалі ў сталіцы Бельгіі Бруселі. Дарэчы, сярод загінуўшых ёсць грамадзяне Бельгіі і Партугаліі.
Зараз улады вядуць актыўныя пошукі памочнікаў тэрарыстаў. Адказнасць за злачынныя акцыі ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" .
У выніку серыі атак, паводле інфармацыі пракуратуры, загінулі 129 чалавек. 352 атрымалі раненні, 99 знаходзяцца ў бальніцах у цяжкім стане. У краіне абвешчана трохдзённая нацыянальная жалоба.
У Францыі ўведзена надзвычайнае становішча. Вуліцы гарадоў патрулююць ваенныя.
Прэзідэнт Франсуа Аланд назваў тэракты спланаваным звонку актам вайны.