Паліцыя абвергла крадзеж праху Махандаса Гандзі

4 октября 2019

Прах Гандзі ніхто не краў. Індыйская паліцыя абвергла крадзеж урны з астанкамі лідара індыйскага нацыянальна-вызваленчага руху. Раней з'явілася інфармацыя, што прах Гандзі быў выкрадзены з мемарыяла ў музеі ў дзень святкавання яго 150-годдзя. Аднак у паліцыі сцвярджаюць, што  урна там нават ніколі і не захоўвалася. Тым ні менш акт вандалізму быў, зламыснікі пашкодзілі плакаты з выявай дзеяча і размалявалі сцены, назваўшы Гандзі здраднікам.  Нягледзячы на тое, што ў Індыі Махандаса Гандзі лічаць бацькам нацыі, у краіне таксама ёсць людзі, якія крытыкуюць яго за падтрымку мусульманскага насельніцтва.