Паліцыя Нью-Ёрка заявіла, што выбух звязаны з тэрарызмам

11 декабря 2017

Паліцыя Нью-Ёрка заявіла, што выбух у раёне найбуйнейшага гарадскога аўтавакзала Port Authority звязаны з тэрарызмам. Стала вядома, што падчас ранішняй гадзіны пік мужчына-мусульманін па імені Акаед Ула паспрабаваў прайсці на станцыю метро з самаробнай бомбай, прывязанай да цела. Яго затрымалі праваахоўнікі ў падземным пераходзе. У гэты момант і прагрымеў выбух. У цяперашні час на месцы здарэння працуюць нарады паліцыі, пажарнікі, выбухатэхнікі. Паводле даных CNN, яны выявілі яшчэ як мінімум адну бомбу. У выніку інцыдэнту пацярпелі 4 чалавекі, сярод іх і зламыснік. Ён затрыманы. У Нью-Ёрку эвакуіраваныя 3 веткі метро, у раёне здарэння перакрыты рух транспарту.