Паліцыя Нью-Ёрка апынулася ў цэнтры скандалу

16 сентября 2013

Гэта адбылося пасля няўдалай аперацыі па затрыманні падазронага ў цэнтры горада. Спрабуючы спыніць мужчыну, які выбег на праезную частку на Таймс-Сквер, вартавыя парадку пачалі страляць у яго і ранілі дзвюх жанчын. Пацярпелыя былі дастаўленыя ў бальніцу. Сам падазроны пры гэтым не атрымаў ні драпіны.


У сваё апраўданне паліцэйскія заявілі, што ім здалося, быццам мужчына пагражаў зброяй. Пасля затрымання высветлілася, што ніякай зброі ў яго няма, і ён пакутуе ад псіхічнага расстройства.