Паліцыя наведвалася ў дом журналіста Аркадзя Бабчанкі ў Кіеве ў 5 раніцы. Вядома, што вартавыя парадку шукалі відэа з камер назірання. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на ўкраінскія СМІ. У Бабчанку стралялі 29 мая. Усё адбылося ў тым доме, дзе ён жыў. Цела журналіста з агнястрэльным раненнем у спіну знайшла жонка. Яна выклікала ўрачоў. Мужчына памёр у машыне хуткай дапамогі. МУС Украіны ўжо апублікавала фотаробат падазронага. Гэта мужчына 40-45 гадоў у бейсболцы.
Папярэдне вядома, што стрэлаў было тры. Следча-аператыўныя групы зараз працуюць на месцы злачынства. Жонка забітага ў шокавым стане. З ёю працуюць дактары. На жаль, гэта не першы выпадак гібелі журналіста ў Кіеве. 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева быў забіты журналіст Павел Шарамет. А ў сакавіку мінулага года ў Кіеве быў забіты экс-дэпутат Дзярждумы Вараненкаў.













